Нармандыя

Печать
Категория: Разработки
Просмотров: 2436

Нармандыя-Неман

                                                                                                                                                  Ражэ Варнэ

Французы  змагаліся у небе чужым,

Славянскае неба ім стала сваім.

Высокіе душы, а кожны герой,

 Рабілася суша магілой сырой

 

Лясы Беларусі, Расіі прастор

Яны баранілі пад вартаю зор.

Ад роднай зямлі яны сілы узялі,

Нармандыі памяць іх крылы узнялі.

 

Барысау і Орша, Смаленск  і Арол

Пякельна дрыжэу  пад фашыстамі дол.

І слава крылатая свету вядома.

Нармандыя-Неман, Нармандыя-Неман.

 

Французскія хлопцы у гарачых баях,

Як знічкі, згаралі, ды яснілі шлях,

Якім перамога  ступала у вякі

Асколкамі неба цвілі васількі.

 

Французы  змагаліся у небе чужым,

Славянскае неба ім стала сваім.

Лясы Беларусі, Расіі прастор

Яны баранілі пад вартаю зор.

І славы вячыстай не цішыцца гоман.

Нармандыя-Неман, Нармандыя-Неман.