Нармандыя
Нармандыя-Неман
Ражэ Варнэ
Французы змагаліся у небе чужым,
Славянскае неба ім стала сваім.
Высокіе душы, а кожны герой,
Рабілася суша магілой сырой
Лясы Беларусі, Расіі прастор
Яны баранілі пад вартаю зор.
Ад роднай зямлі яны сілы узялі,
Нармандыі памяць іх крылы узнялі.
Барысау і Орша, Смаленск і Арол
Пякельна дрыжэу пад фашыстамі дол.
І слава крылатая свету вядома.
Нармандыя-Неман, Нармандыя-Неман.
Французскія хлопцы у гарачых баях,
Як знічкі, згаралі, ды яснілі шлях,
Якім перамога ступала у вякі
Асколкамі неба цвілі васількі.
Французы змагаліся у небе чужым,
Славянскае неба ім стала сваім.
Лясы Беларусі, Расіі прастор
Яны баранілі пад вартаю зор.
І славы вячыстай не цішыцца гоман.
Нармандыя-Неман, Нармандыя-Неман.